На Віцебскай мытні затрымана больш за 8 млн штук кантрабандных цыгарэт

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Віцебскай мытні затрымана больш за 8 млн. штук кантрабандных цыгарэт. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. Затрыманне адбылося на чыгуначнай станцыі "Полацк" падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі аддзела па барацьбе з кантрабандай. У чыгуначным вагоне, які накіроўваўся ў Латвію, як вынікала з таварасуправаджальных дакументаў, у суседнюю рэспубліку павінны былі дастаўляцца "брікеты паліўныя на аснове торфу". Аднак інфармацыя, якой распараджаліся аператыўныя супрацоўнікі мытні, сведчыла аб тым, што ў вагоне будуць знаходзіцца кантрабандныя цыгарэты, прызначаныя для нелегальнага абароту ў краінах Еўрасаюза. Вынікі праведзенага мытнага дагляду пацвердзілі інфармацыю: у вагоне ў агульнай масе перавозімага грузу знаходзілася 38 палет, на якіх сярод торфабрыкетаў выявілася 8 млн. 360 тыс. штук цыгарэт расійскай вытворчасці "МORE" і "JIN LING". Па дадзеным факце незаконнага перамяшчэння тытунёвай прадукцыі праз мытную мяжу Беларусі Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс. Па яго завяршэнні матэрыялы адміністрацыйнай справы будуць накіраваны ў суд.-0-