Больш за 8 тыс. маладых людзей сустрэнуцца сёння з Патрыярхам Кірылам у Віцебску

28 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Сустрэчай з моладдзю ў Віцебску сёння завершыцца візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Беларускім экзархаце. Як і папярэднія дні знаходжання прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі, цяперашні абяцае быць такім жа насычаным. Як чакаецца, Яго Святасць агледзіць адноўленую сёлета Свята-Уваскрасенскую царкву і Свята-Успенскі кафедральны сабор, які будуецца. З-за пахаладання сустрэча з моладдзю з адкрытага Летняга амфітэатра перанесена ў канцэртную залу. Аднак, нягледзячы на гэта, сустрэча з моладдзю абяцае быць самай шматлікай. Каля 2 тыс. слухачоў прыйдуць у канцэртную залу, яшчэ 6,2 тыс. будуць сачыць за трансляцыяй сустрэчы Патрыярха ў рэжыме анлайн у Летнім амфітэатры. Для зручнасці таксама будзе працаваць святлодыёдны экран на плошчы Свабоды, дзе ў рэжыме рэальнага часу можна будзе чуць і бачыць Свяцейшага Уладыку. Пасля завяршэння сустрэчы Патрыярх Кірыл адправіцца ў Маскву. -0-