Больш за 80 чыноўнікаў у Віцебскай вобласці прыцягнуты да адказнасці за працу са зваротамі грамадзян

23 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 80 службовых асоб Віцебскай вобласці прыцягнуты за студзень-верасень да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці за парушэнні ў рабоце са зваротамі грамадзян па выніках пракурорскіх праверак. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пракурорскія работнікі за дзевяць месяцаў правялі 84 праверкі выканання заканадаўства аб рабоце са зваротамі грамадзян. Выяўленыя парушэнні звязаны перш за ўсё з валакітай, праяўленай службовымі асобамі, і няпоўнымі адказамі на паступіўшыя звароты, падкрэсліў кіраўнік. У студзені-верасні ў органы пракуратуры Віцебскай вобласці паступіла каля 6,5 тыс. зваротаў грамадзян, што на 9,4% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Вырашана 4,2 тыс. заяў, або 65,9%, з якіх задаволена 524 заявы (12,4%). Для разгляду ў іншыя ведамствы накіравана амаль 2 тыс. зваротаў. Больш за ўсё зваротаў вырашана па пытаннях следства або дазнання - 1,9 тыс., або 44,2% агульнай колькасці вырашаных. Задаволена з іх 259 (13,9%). Па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства вырашана 843 заявы, задаволена 113 (13,4%). З іх больш за ўсё вырашана па зваротах, звязаных з выкананнем адміністрацыйнага, працоўнага, жыллёвага заканадаўства. На асабістым прыёме супрацоўнікі органаў пракуратуры за дзевяць месяцаў прынялі 4,5 тыс. жыхароў вобласці. "Гэтая работа працягваецца і у цяперашні час. Толькі за мінулы тыдзень праведзена 135 прыёмаў грамадзян", - адзначыў Генадзь Дыско.-0-