Больш за 80 аб'ектаў невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці Віцебскай вобласці выстаўлены на продаж у кастрычніку
Без паніжэння цаны (па ацэначным кошце) ёсць прапановы па 9 аб'ектах, з паніжэннем на 20% - па 13 аб'ектах, з паніжэннем на 50% - па 16, з паніжэннем на 80% - па 21, з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, - па 22 аб'ектах.
Сярод прапанаваных лотаў былыя школы, клубы, сельскія дамы культуры, пошты, аптэкі, лазні, нежылыя, вытворчыя ў Бешанковіцкім, Браслаўскім, Віцебскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Лепельскім, Мёрскім, Расонскім, Сенненскім, Талачынскім, Чашніцкім, Шаркаўшчынскім раёнах, былы аздараўленчы лагер у вёсцы Бароўцы Бешанковіцкага раёна і база адпачынку ў Аршанскім раёне. Таксама да продажу прапануюцца аб'екты ў Віцебску, Полацку, Наваполацку. Па Аршанскім раёне і горадзе Орша прызначаны аўкцыёны па 20 аб'ектах (з пачатковай цаной ад ацэначнай да базавай).
Некаторыя з лотаў выстаўлены на электронныя таргі на пляцоўцы ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа".
Падрабязная інфармацыя аб прызначаных аўкцыёнах размешчана на сайце камітэта "Віцебскаблмаёмасць" у раздзеле "Аўкцыёны".