Больш за 80 школьнікаў і 50 педагогаў Віцебскай вобласці ў ліку пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды

Более 80 школьников и 50 педагогов Витебской области в числе победителей республиканской олимпиады

У Віцебскай абласной філармоніі ўшанавалі школьнікаў — пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды. У заключным этапе алімпіяды прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікі Расіі, Польшчы і Літвы. Алімпіяда праводзілася па 16 вучэбных прадметах у розных гарадах — Мінску, Брэсце, Віцебску, Мазыры, Гродне і іншых.

Сярод пераможцаў фінальнага этапу — 81 вучань і 55 педагогаў з 13 раёнаў Віцебшчыны.

Да пачатку ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лепшыя школьнікі і настаўнікі расказалі нам пра свой шлях да перамогі.

Дзяніс Кратоў, навучэнец 11-га класа гімназіі №8 Віцебска:

— Сёлета я атрымаў дыплом ІІІ ступені рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Наогул гэты прадмет заўсёды быў маім любімым у школе. Спачатку я вучыўся ў віцебскай гімназіі №2, дзе праграма разлічана на паглыбленае вывучэнне моў, але ўвесь час імкнуўся да дакладных навук. Аднойчы мой тата ўбачыў па тэлевізары аб'яву аб наборы ў клас вядомага выкладчыка матэматыкі Міхаіла Мікалаевіча Волкава. Вырашылі паспрабаваць. Я паспяхова справіўся з усімі ўступнымі выпрабаваннямі і з 6-га класа стаў займацца ў гімназіі №8 Віцебска. З таго часу прымаю ўдзел ва ўсіх алімпіядах. У 8 класе таксама атрымаў дыплом ІІІ катэгорыі на рэспубліканскім этапе. Спыняцца на дасягнутым не збіраюся і ў далейшым планую звязаць сваё жыццё з матэматыкай. Пасля заканчэння школы буду паступаць у БДУІР. Да алімпіяды сёлета мяне рыхтаваў настаўнік матэматыкі Аляксандр Уладзіміравіч Шуголь.

Уладальніцай дыплома І ступені па рускай мове і літаратуры стала Ганна Рыбацкая, навучэнка 11 класа Наваполацкага дзяржаўнага ліцэя.

– Цікавасць да гэтых прадметаў у мяне з'явілася яшчэ ў пачатковай школе. І недзе з 4-га класа я сур'ёзна захапілася рускай мовай і літаратурай, удзельнічала ў розных алімпіядах, аднак поспех да мяне прыйшоў толькі цяпер. На працягу двух гадоў я займалася з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Таісіяй Леанідаўнай Міхеенка.

Што тычыцца выбару будучай прафесіі, то я пакуль не вызначылася, кім хачу стаць. Але, безумоўна, веды, атрыманыя за час вучобы і падрыхтоўкі да алімпіяды, дапамогуць рэалізавацца ў любой сферы дзейнасці.

Сярод лепшых сёлета апынуўся і Ілья Лабейка, навучэнец 10-га класа гімназіі №2 Наваполацка. Цяпер у яго скарбонцы дыплом ІІ ступені па геаграфіі.

– Я сур'ёзна займаюся геаграфіяй трэці год. У мяне ўжо былі перамогі на алімпіядах

Вікторыя Чэкушка, "Віцебскія весці"