Больш за 800 культурных мерапрыемстваў пройдзе 23 сакавіка ў Віцебскай вобласці

Больш за 800 культурных мерапрыемстваў пройдзе 23 сакавіка ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Віцебскім аблвыканкаме.

У дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў культурныя мерапрыемствы будуць арганізаваны на ўсіх участках для галасавання сіламі самадзейных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі і культуры. Асноўны час правядзення канцэртаў прыпадзе на перыяд з 11.00 да 13.00. Пры гэтым на некаторых участках выступленні пройдуць двойчы - да і пасля абеду. Час канцэртных праграм складзе 1,5-2 гадзіны.

Галасаванне ў Віцебскай вобласці арганізавана на 868 участках для галасавання, у тым ліку 2 з іх размешчаны ў воінскіх часцях і 46 знаходзяцца ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых установах аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. Усе ўчасткі абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, у тым ліку больш за 37% - празрыстымі скрынямі для галасавання. Усяго ж на ўчастках устаноўлена каля 4 тыс. скрынь для галасавання.

Вольга Багачова