Больш за 90 студэнтаў і навучэнцаў аказваюць дапамогу ва ўборцы ўраджаю ягад на палях Талачынскага кансервавага завода

У гэтым сезоне 6 атрадаў, больш за 90 студэнтаў з чатырох вышэйшых навучальных устаноў Віцебска і Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання аказваюць дапамогу ў уборцы ўраджаю ягад на палях Талачынскага кансервавага завода.  На мінулым тыдні спецыялісты Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя правялі маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы на прадпрыемстве, дзе працуюць студэнты. 

Маладыя людзі  пражываюць у  інтэрнаце  з усімі выгодамі:  абарудваны душавыя кабіны з гарачым водазабеспячэннем. Арганізавана гарачае харчаванне у сталоўцы, якая знаходзіцца ў гэтым жа будынку. З заробленых студэнтамі сродкаў утрымліваюць усяго 50% кошту, а для перадавікоў харчаванне наогул бясплатнае. Перад пачаткам работ на прадпрыемстве са студэнтамі правялі ўводны інструктаж, навучылі бяспечным прыёмам і метадам працы, а таксама праінструктавалі непасрэдна на рабочым месцы.

Рэжым работы ўстаноўлены з 8.00 да 17.30 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00. Дастаўка да месца работы ажыццяўляецца транспартам прадпрыемства. У прамысловым садзе, дзе працуюць студатрадаўцы,  арганізавана пітное водазабеспячэнне.

Камандзір будаўнічага атрада «Брыганціна», студэнтка 5-га курса Віцебскай дзяржаўнай акадэміі  ветэрынарнай медыцыны Наталля Кузьменка збірае ўраджай на палях Талачынскага кансервавага завода трэці год запар, прычым выконвае падвойную норму (гэта 80 кг агрэсту, альбо 50 кг чырвонай смародины ў дзень).  \"Асабіста для мяне студэнцкі атрад - гэта, перш за ўсё, рамантыка! Я шчаслівая, што мне давялося працаваць у складзе студэнцкіх атрадаў, дзе акрамя жыццёвага досведу, набыла сапраўдных, верных сяброў, навучылася любіць жыццё і родны край\", - дзеліцца сваімі ўражаннямі Наталля.

Галоўны тэхнолаг Талачынскага кансервавага завода, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Марына Алейнікава выказала задаволенасць працай студэнтаў і паабяцала, што па іх шматлікіх просьбах будзе арганізавана экскурсія на прадпрыемства.  

Неабходнаадзначыць, што папулярнасць студатрадаўскага руху ў Віцебскай вобласці расце з году ў год. Пры гэтым кіраўніцтва прадпрыемстваў і прафсаюзы робяць усё магчымае, каб знаходжанне ў студатрадах стала максімальна бяспечным для жыцця і здароўя маладых людзей.

Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці. Фота з адкрытых крыніц.