Больш за 95 тыс. пачак кантрабандных цыгарэт выявілі віцебскія мытнікі ў аўтамабілі "Рэно"

19 жніўня, Мінск /Кар. Буйную партыю кантрабандных цыгарэт затрымалі супрацоўнікі Віцебскай мытні і памежнікі ў пункце пропуску "Урбаны". У ходзе мытнага дагляду аўтамабіля "Рэно", які рухаўся з Беларусі ў Вялікабрытанію з грузам поліэтылену, было выяўлена больш за 95 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Кіроўца, грамадзянін Літвы, схаваў скрынкі з цыгарэтамі беларускай вытворчасці пад мяшкамі з поліэтыленам, спрабуючы падмануць супрацоўнікаў мытні і тым самым зарабіць на перапродажы цыгарэт на рынках Еўрапейскага саюза, дзе іх кошт на парадак вышэйшы, чым у Беларусі. Аднак вопыт супрацоўнікаў мытні і памежнікаў дазволіў выявіць схаваныя цыгарэты.

У дачыненні да парушальніка супрацоўнікі мытні склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.4 арт.14.1 "Незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь" і ч.1 арт.12.27 "Незаконны ўвоз, перавозка, захоўванне алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў…" Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Цыгарэты на суму больш Br130 млн. канфіскаваныя.

Усяго за мінулы перыяд 2011 года мытныя органы спынілі 471 спробу незаконнага вывазу за межы краіны тытунёвых вырабаў. З незаконнага абароту канфіскавана больш за 58,5 млн. штук цыгарэт. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 217 грамадзян.-0-