Больш за 950 тысяч рублёў зарабілі працаўнікі Віцебскай вобласці падчас рэспубліканскага суботніка
Больш за 300 тысяч чалавек прынялі ўдзел у гэтым традыцыйным мерапрыемстве, якое з кожным годам набывае усё большы размах. Шмат хто ў гэты дзень працаваў на сваіх працоўных месцах, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і тэрыторый, воінскіх пахаванняў і гісторыка-культурных аб'ектах, удзельнічаў у пасадцы зялёных насаджэнняў.
Палова сабранай сумы будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на частковае фінансаванне закупак вакцыны ад інфекцыі, выкліканай коронавирусом COVID-19, а таксама абсталявання для аказання планавай і экстраннай медыцынскай дапамогі насельніцтву. Яшчэ 50% сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будуць накіраваны на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.