Больш за Br1 млрд. накіравана на падрыхтоўку сельгасарганізацый Віцебскай вобласці да зімовага перыяду
6 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за Br1 млрд. накіравана на падрыхтоўку сельгасарганізацый Віцебскай вобласці да зімовага перыяду, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Руслан Фурашоў.
Рамонт памяшканняў жывёлагадоўчых ферм, кармавых сховішчаў, набыццё неабходнага абсталявання і тэхнікі ажыццяўляліся за кошт бюджэтных і ўласных сродкаў. Дапамогу ў навядзенні парадку гаспадаркам аказалі шэфскія прадпрыемствы, арганізацыі раёнаў і гарадоў.
У цяперашні час на стойлавае ўтрыманне пераведзена 95% усяго пагалоўя жывёлы. Да 10 кастрычніка на зімоўку будуць пастаўлены ўсе жывёлы. Па стане на 6 кастрычніка нарыхтавана 22,7 ц кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, што на 4,6 ц больш у параўнанні з аналагічнай датай мінулага года. Звыш 25 ц на галаву жывёлы нарыхтавалі гаспадаркі Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Дубровенскага і Лепельскага раёнаў. У цэлым нарыхтоўка кармоў падыходзіць да завяршэння, аграрыям засталося ўбраць 40% плошчаў кукурузы.
У студзені-жніўні сельгасарганізацыі Віцебскай вобласці вырабілі 536,1 тыс.т малака, што на 8,3% больш за аналагічны ўзровень мінулага года, і 124,8 тыс.т прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі (на 11,3% больш). Сярэдні надой на карову склаў 3,1 тыс.кг, або на 198 кг больш за паказчык студзеня-жніўня 2008 года. Агульная колькасць пагалоўя жывёлы ў гаспадарках рэгіёна складае 611,7 тыс. жывёл.-0-