Больш Br1 трлн. інвеставана ў развіццё беларускіх НПЗ за студзень-верасень

16 лістапада, Мінск /Мілена Ануфрыенок - БЕЛТА/. У развіццё беларускіх НПЗ за студзень-верасень бягучага года інвесціравана больш за Br1 трлн. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Браніслаў Сівы сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі "Нафтаперапрацоўка і экспарт нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь - перспектывы развіцця і эканамічная эфектыўнасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Намеснік старшыні канцэрна падкрэсліў, што айчынныя нафтаперапрацоўчыя заводы нават ва ўмовах сусветнага крызісу рэалізуюць свае інвестпраграмы і нарошчваюць аб'ёмы інвестыцый у асноўны капітал. Так, па выніках дзевяці месяцаў тэмпы росту інвестыцый на Мазырскім НПЗ склалі 168%, у ААТ "Нафтан" - 130%. Прадпрыемствы нафтаперапрацоўкі, а таксама хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічваюць і аб'ёмы вытворчасці прадукцыі: за студзень-кастрычнік яны ўзраслі на 11,8% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. Браніслаў Сівы выказаў упэўненасць, што прадпрыемствы канцэрна і ў далейшым будуць забяспечаны ў поўным аб'ёме вуглевадароднай сыравінай, у цяперашні час завяршаецца распрацоўка перспектыўнай праграмы супрацоўніцтва ў гэтай сферы з расійскім бокам. Па словах намесніка старшыні "Белнафтахіма", беларускія НПЗ нацэлены на павелічэнне аб'ёмаў і глыбіні перапрацоўкі нафты, далейшае павышэнне якасці нафтапрадуктаў, умацаванне пазіцый на замежных рынках.-0-