Больш Br100 млн. давядзецца даплаціць віцебскаму прадпрыемству за ахову выручкі ад падаткаабкладання

27 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за Br100 млн. падаткаў і збораў давядзецца даплаціць у бюджэт аднаму з прыватных прадпрыемстваў Віцебска за ўтойванне ад падаткаабкладання выручкі за выкананне будаўнічых работ на аб'ектах абласнога цэнтра, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Пры праверцы суб'екта гаспадарання падаткоўцы ўстанавілі факты выкарыстання дагавораў "лжэпадпарадкавання". Атрымаўшы заказ на выкананне рамонтна-будаўнічых работ ад шэрагу дзяржаўных арганізацый, прыватнае прадпрыемства ў сваю чаргу аформіла дагаворы на выкананне работ з чатырма субпадпараднымі арганізацыямі Мінска. Пры гэтым непасрэдна работы на аб'ектах выконваліся самім віцебскім прадпрыемствам, а дагаворы субпадпарадкавання прызнаны фіктыўнымі, што пацверджана кантрольнымі мерапрыемствамі падатковых органаў. Гэта парушэнне прывяло да заніжэння прадпрыемствам падаткаабкладаемай выручкі ад рэалізацыі работ на суму звыш Br200 млн. Усяго за студзень-красавік бягучага года падатковыя органы вобласці выявілі 3 суб'екты гаспадарання, якія выкарыстоўвалі дагаворы "лжэпадпарадкавання" ў будаўнічай сферы для ўтойвання ад падаткаабкладання выручкі.-0-