Больш Br1,2 трлн. плануецца накіраваць у 2010 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Віцебска

29 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У 2010 годзе на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Віцебска плануецца накіраваць больш за Br1,2 трлн. Аб гэтым паведаміў старшыня гарвыканкама Віктар Мікалайкін сёння на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Значны аб'ём інвестыцыйных укладанняў спатрэбіцца для завяршэння работ на шэрагу сацыяльна значных аб'ектаў абласнога цэнтра. У горадзе трэба будзе ўвесці ў эксплуатацыю школу і дзіцячую дашкольную ўстанову ў новым мікрараёне Білева, Дом правасуддзя, другую чаргу марфалагічнага корпуса і бібліятэкі медыцынскага ўніверсітэта. Трэба будзе правесці вялікую работу на аб'ектах аховы здароўя, у тым ліку ў лячэбных установах абласнога падпарадкавання. Будуць працягнуты добраўпарадкаванне сквера на плошчы Леніна, будаўніцтва прычалаў і паглыбленне фарватэра ракі Заходняй Дзвіны, рэканструкцыя вуліцы Гагарына і іншых транспартных магістраляў абласнога цэнтра. У будучым годзе плануецца накіраваць значныя сродкі на бягучы і капітальны рамонт жыллёвага фонду, а аб'ём жыллёвага будаўніцтва павінен скласці 270 тыс. кв.м. За 11 месяцаў 2009 года аб'ём інвестыцый у вытворча-сацыяльную інфраструктуру горада склаў больш за Br862 млрд. У бягучым годзе завершаны работы па 30 праектах, прадугледжаных гарадской праграмай развіцця інфраструктуры Віцебска, на рэалізацыю якіх накіравана звыш Br327 млрд. Уведзена ў эксплуатацыю 154 тыс. кв.м жылля, або 73,4% ад гадавога задання.-0-