Больш Br13 млрд. будзе накіравана на аптымізацыю контурнасці сельскагаспадарчых земляў у Віцебскай вобласці

18 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Больш за Br13 млрд. будзе накіравана на рэалізацыю Віцебскай абласной праграмы "Чыстыя палі". Рэгіянальная праграма зацверджана сёння на сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У бягучым годзе ў вобласці намечана вырабіць сельскагаспадарчай прадукцыі ў сельгас-арганізацыях на 30% больш, чым у 2009-м. Для выканання запланаваных аб'ёмаў вытворчасці распрацаваны арганізацыйна-тэхналагічныя мерапрыемствы па паляпшэнні земляў, акультурыванні глебаў, высечцы хмызнякоў. Гэтыя работы трэба будзе выканаць на плошчы 44 тыс. га. Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Мікалай Аленич у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА адзначыў, што культур-тэхнічныя работы ў сельгасугоддзях былі пачаты ў Год роднай зямлі, а зацверджаная дэпутатамі праграма "Чыстыя палі" з'яўляецца іх працягам. Дзякуючы яе рэалізацыі ўдасца стварыць аптымальную контурнасць палёў, а гэта дазволіць эфектыўна выкарыстоўваць энергонасычаную і шыроказахватную тэхніку. У 2009 годзе былі высечаны хмызнякі і ліквідаваны вымочкі на плошчы 10 тыс. га, што дазволіла стварыць аптымальную контурнасць палёў на плошчы 42 тыс. га. На выкананне мерапрыемстваў было затрачана больш за Br7 млрд. У карыстанні сельгас-арганізацый вобласці знаходзіцца 1,3 млн. га сельгасугоддзяў, у тым ліку ворных земляў - 776 тыс. га, лугавых - 555 тыс. га. Па механічным складзе ў структуры сельгасугоддзяў 60% складаюць цяжкія гліністыя і сугліністыя глебы. Сель-гасугоддзі ацэньваюцца ў 25 балаў, ворныя землі - у 26,7 бала. Сярэдні контур сельгасугоддзяў па вобласці складае 5 га, ворных земляў - 6 га.-0-