Больш Br22 млрд. накіравана ў 2008 годзе на рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у Віцебскай вобласці
6 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за Br22 млрд. было накіравана ў 2008 годзе на будаўніцтва, рэканструкцыю і капітальны рамонт ачысных збудаванняў у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле водных рэсурсаў абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Фінансавыя рэсурсы выдзяляліся з рэспубліканскага фонду аховы прыроды.
У мінулым годзе завершаны пашырэнне і рэканструкцыя ачысных збудаванняў і каналізацыі ў абласным цэнтры, пабудаваны збудаванні ачысткі сцёкавых вод у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.
Усяго ў вобласці дзейнічае 235 ачысных збудаванняў па ачыстцы сцёкавых вод і 138 выпускаў у водныя аб'екты. Іх сумарная магутнасць складае 188,9 млн.куб.м у год. За апошнія гады таксама ўведзены ў эксплуатацыю і рэканструяваны ачысныя збудаванні ў Браславе, Паставах, Шуміліне, Сянне і Ліёзне.
У 2008 годзе суб'ектамі гаспадарання вобласці скінута ў паверхневыя водныя аб'екты 131 млн.куб.м сцёкавых вод, у параўнанні з 2007 годам скід скараціўся на 1,3%. Нягледзячы на праводжаныя водаахоўныя мерапрыемствы, шэраг суб'ектаў гаспадарання парушае прыродаахоўнае заканадаўства ў частцы забруджвання водных аб'ектаў недастаткова ачышчанымі сцёкавымі водамі. Асноўнымі забруджвальнікамі з'яўляюцца прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сельскагаспадарчыя арганізацыі.
У 2008 годзе абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па фактах парушэння воднага заканадаўства складзена звыш 950 пратаколаў, аштрафавана амаль 900 чалавек на агульную суму каля Br135 млн., прад'яўлена 47 іскаў на суму амаль Br5 млрд.-0-