Больш Br2,8 трлн. накіравана на развіццё сяла ў Віцебскай вобласці ў 2009 годзе

28 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за Br2,8 трлн. накіравана на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў Віцебскай вобласці ў 2009 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама выканаючы абавязкі старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Догель, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Значная частка сродкаў - амаль Br2,3 трлн. - накіравана на развіццё вытворчай сферы. Вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях узрасла на 8,2% у параўнанні з 2008 годам, павялічылася прадуктыўнасць жывёл: сярэдні надой малака ад каровы ўзрос на 135 кг і склаў 4,1 тыс.кг. Разам з тым са 198 кантралюемых заданняў праграмы не выкананы 17 мерапрыемстваў па развіцці вытворчай сферы. Забеспячэнне росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый пры заданні 109,5% выканана на 100,6%, выраблена 1,1 млн.т збожжа пры заданні 1,2 млн.т, менш выраблена бульбы, ільнавалакна, алеясемя рапсу.-0-