Больш Br30 млрд. накіравана на падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона ў Віцебскай вобласці

2 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 30 млрд. накіравана на падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Анатоль Судак. Значная частка сродкаў накіравана на рамонт кацельняў. З 412 аб'ектаў, якія дзейнічаюць у рэгіёне, 312 ужо гатовыя да сустрэчы халадоў. Восем кацельняў у Лужасна, Обалі, Лепелі, Дубровіна, Ушачах і Шаркаўшчыне пераводзяцца на мясцовыя віды паліва з механізаванай загрузкай. Яшчэ два такія аб'екты ў Гарадку і Талачыне ўжо ўведзены ў строй. Па стане на 1 верасня да маючага ацяпляльнага сезона таксама адрамантавана 56,8 км цеплавых сетак (63,1%), 3,9 тыс. цеплавых пунктаў (88,6%), 180 тыс. кв. м дахаў (60%), звыш 56 тыс. пагонных метраў стыкаў сценавых панэляў (60%). Нарыхтавана 198,8 тыс. куб. м дроў (76,5% да задання), 2,6 тыс. т торфабрыкетаў (66%), 16,8 тыс. куб. м шчэпак (70%) і 2,8 тыс. т рэзервовага мазуту. Дзякуючы праведзенай рабоце ўдзельная вага мясцовых відаў паліва ў паліўна-энергетычным балансе Віцебскай вобласці складае 42,6%, адзначыў суразмоўца. -0-