Больш Br6 млрд. накіравана на сацыяльныя праграмы прафсаюзаў у Віцебскай вобласці за 2005-2009 гады
2 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за Br6 млрд. выдзелена на фінансаванне сацыяльных праграм Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў ФПБ за 2005-2009 гады. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня аб'яднання Аляксандр Цылеў на абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі прафсаюзаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сацыяльныя ініцыятывы прафсаюзаў накіраваны на падтрымку і развіццё фізічнай культуры і спорту вышэйшых дасягненняў, мадэрнізацыю і рамонт спартыўных устаноў, зніжэнне кошту пуцёвак у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і падрыхтоўку лагераў да летняга сезона, развіццё духоўнай культуры і народнай творчасці. За пяцігоддзе ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем прайшлі аздараўленне больш за 144 тыс. дзяцей. Традыцыйнымі для прафсаюзных арганізацый сталі акцыі "Прафсаюзы - дзецям", у ходзе правядзення якіх за пяць гадоў аказана фінансавая падтрымка дзіцячым установам на суму Br420 млн. Прафсаюзныя арганізацыі вобласці ўзялі пад апеку больш за 40 спецыялізаваных дзіцячых устаноў, якім пастаянна аказваецца шэфская дапамога.
У цэнтры ўвагі прафсаюзаў знаходзяцца таксама ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Толькі пры падрыхтоўцы да святкавання 65-годдзя Перамогі члены прафсаюзаў аказалі дапамогу амаль 1,2 тыс. самотна пражываючым ветэранам і інвалідам вайны. У гэтай рабоце прафсаюзы актыўна супрацоўнічаюць з ветэранскімі арганізацыямі, у тым ліку каардынуючы дзейнасць па доглядзе за мемарыяльнымі комплексамі, помнікамі і воінскімі пахаваннямі.
Прафсаюзнымі арганізацыямі вобласці створана каля 260 творчых самадзейных калектываў, з іх 30 носяць званні "народны" і "узорны". У структуру абласнога спартыўнага клуба прафсаюзаў уваходзіць 16 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, дзе займаюцца звыш 6 тыс. дзяцей і падлеткаў. Прафсаюзы культывуюць 28 відаў спорту, у тым ліку 21 алімпійскі.
Членамі прафсаюзных арганізацый вобласці з'яўляюцца амаль 482 тыс. чалавек, або каля 95% усіх працуючых грамадзян. Сярод іх амаль 45 тыс. маладых людзей, якія праходзяць навучанне, што складае больш за 96% ад агульнай колькасці гэтай катэгорыі жыхароў вобласці. За 2005-2010 гады колькасць прафсаюзных арганізацый у Віцебскай вобласці вырасла больш чым на 10 тыс. чалавек.-0-