Больш Br800 млрд. будзе ўкладзена ў тэхпераўзбраенне Аршанскага льнокамбіната да 2015 года

8 чэрвеня, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. У тэхнічнае пераўзбраенне Аршанскага льнокамбіната ў 2010-2014 гадах будзе ўкладзена Br811 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Уладзімір Астроўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Тэрмін акупнасці гэтага праекта - 7 гадоў. У 2012 годзе плануецца пабудаваць асобную фабрыку для выпуску тонкіх льняных тканін. Гэта будуць элітныя тканіны тыпу батыст. Уладзімір Астроўскі падкрэсліў, што ў цяперашні час для Аршанскага льнокамбіната найважнейшая задача - завяршыць этап тэхнічнага пераўзбраення, запланаваны на перыяд да 2012 года. Што тычыцца замежных рынкаў збыту, то пасля завяршэння маштабнага тэхпераўзбраення льнокамбінат плануе пастаўляць прадукцыю ў Еўропу, частку - у Расію і Турцыю.-0-