Больш Br9 млрд. накіравана ў Віцебскай вобласці на сацыяльную падтрымку малазабяспечаных грамадзян

18 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Шматдзетныя і няпоўныя сем'і з'яўляюцца асноўнымі атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Па даных на 1 жніўня, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога аказана ўжо 8653 грамадзянам на суму Br3,3 млрд. Асноўнымі атрымальнікамі з'яўляюцца сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у тым ліку: шматдзетныя - 13% агульнай колькасці прызначэнняў, няпоўныя - 27%, поўныя сем'і, якія выхоўваюць аднаго або двух непаўналетніх дзяцей, - 12%, адзінокія грамадзяне - 34%.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога на набыццё адзення, абутку, школьных прыналежнасцей аказана 465 малазабяспечаным сем'ям на Br212,8 млн., у тым ліку 209 шматдзетным сем'ям - на Br127,8 млн.

Па даных камітэта, за 7 месяцаў бягучага года дзяржаўная сацыяльная падтрымка малазабяспечаным грамадзянам з розных крыніц фінансавання аказана больш чым на Br9 млрд., і да канца года на гэтыя мэты плануецца вылучыць яшчэ больш Br24 млрд.-0-