Больш чым на Br100 млн. падмануў сваіх землякоў жыхар Наваполацка

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш чым на Br100 млн. падмануў сваіх землякоў жыхар Наваполацка, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі. Аператыўнікамі аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ў Наваполацку затрыманы 47-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына падазраецца ў тым, што махлярскім шляхам завалодаў Br111,8 млн., якія належаць чатыром жыхарам Наваполацка. У Слуцку аператыўнікі таксама затрымалі жыхара вёскі Міхейкі. 51-гадовы мужчына з сакавіка 2008 года па студзень 2009-га махлярскім шляхам завалодаў Br51,5 млн. і $60 тыс., якія належаць грамадзяніну Расіі. У абодвух выпадках міліцыяй у дачыненні да махляроў узбуджаны крымінальныя справы па частцы 4 артыкула 209 КК РБ ("Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры"). Цяпер ім пагражае да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.-0-