Больш за палову летніх лагераў Віцебскай вобласці гатовыя да адкрыцця сезона

18 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за палову летніх лагераў Віцебскай вобласці гатовы да адкрыцця сезона і прыёму дзяцей, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік прадстаўніцтва "Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва" Алена Андрэйкава. Падрыхтоўка да адкрыцця лагераў у Віцебскай вобласці вядзецца поўным ходам. Палова аб'ектаў ужо гатова. Астатні аб'ём работ сканцэнтраваны на буйных лагерах, такіх як "Віцязь", адзначыла Алена Андрэйкава, падкрэсліўшы, што цалкам завяршыць падрыхтоўку плануецца да канца мая. Усяго сёлета ўлетку ў рэгіёне плануецца аздаравіць больш за 56 тыс. школьнікаў. У 37 стацыянарных загарадных аздараўленчых лагерах адпачнуць 25 тыс. дзяцей, у 620 лагерах з дзённым знаходжаннем - 31 тыс. навучэнцаў. На падрыхтоўку аб'ектаў да прыёму дзяцей і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы накіравана Br4,5 млрд. з усіх крыніц фінансавання. Пры гэтым асноўную частку сродкаў - Br3,5 млрд. - складаюць сродкі ўласнікаў лагераў. Адкрыццё першай змены пачнецца з 1 чэрвеня.-0-