Больш за паўсотні боепрыпасаў знойдзена пры пракладцы газаправода ў Віцебскім раёне
1 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за паўсотні боепрыпасаў выяўлена пры пракладцы газаправода ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў вайсковай часці 5524 УВ МУС Беларусі.
У вёсцы Любань пры правядзенні земляных работ на вуліцы будаўнікі знайшлі некалькі боепрыпасаў. Усяго на небяспечным участку на паўтараметровай глыбіні знаходзілася 12 артылерыйскіх снарадаў калібра 45 мм і 56 снарадаў калібра 37 мм.
Практычна пры аналагічных абставінах у Сянне каля жылога дома па вуліцы Пятаковіча было знойдзена 6 мінамётных мін. Снарады, выяўленыя падчас будаўніцтва водаправода, таксама знаходзіліся на значнай глыбіні і да гэтага моманту не ўяўлялі пагрозы.
Усе боепрыпасы знішчаны групай размініравання в/ч 5524.-0-