Больш за сотню дрэваў высадзілі падчас экалагічнай акцыі ў Віцебску

У Віцебску 11 красавіка супрацоўнікі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падчас экалагічнай акцыі "Абсталюем малую радзіму" высадзілі больш за сотню дрэў. На бульвары з'явіліся новыя бярозы, клёны, ліпы. Пасадачны матэрыял удзельнікам мерапрыемства прадаставіла Віцебскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне. Сёлета акцыя прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі.