Больш за сотню пладовых дрэў высадзілі ў Сенненскім доме-інтэрнаце ў рамках акцыі "Аднавім сад разам"

Более сотни плодовых деревьев высадили в Сенненском доме-интернате в рамках акции "Восстановим сад вместе"
У Сенненскім доме-інтэрнаце прайшла акцыя "Аднавім сад разам". На плошчы 1 га высаджана 130 пладовых дрэў.

Спонсарам акцыі выступіў дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, генеральны дырэктар ТАА "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марка" Павел Мартынаў. У закладцы саду прымалі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Сенненскага райвыканкама Алег Макарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Бабічаў, раённы дэпутацкі корпус, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, выхаванцы ўстановы адукацыі.

- Нам паказалі стары сад, сярэдні, а цяпер у вас з'явіцца малады сад, да стварэння якога вы прыкладзеце свае намаганні, - звяртаючыся да выхаванцаў дома-інтэрната, адзначыў Дзмітрый Дзямідаў. - Хачу пажадаць вам вырасці годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, сапраўднымі патрыётамі. Упэўнены, што вы знойдзеце прызванне па душы і даможацеся поспехаў у жыцці.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны падзякаваў ініцыятарам праекта і падкрэсліў, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зробім сваю зямлю прыгажэйшай, багацейшай і ўтульнейшай.

"Віцебскія весці"