Больш за тысячу школьнікаў спаборнічаюць ведамі ў абласным этапе алімпіяд па вучэбных прадметах
З 9 па 13 студзеня больш за тысячу адораных школьнікаў Віцебшчыны ўдзельнічаюць у абласным этапе алімпіяд па 17 вучэбных прадметах. З пераможцаў сфарміруюць каманду, якая будзе абараняць гонар рэгіёна на рэспубліканскім этапе падчас вясновых канікул.
Удзельнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў прымаюць установы адукацыі Віцебска, Полацка і Оршы. Так, у абласным цэнтры праходзяць алімпіяды па матэматыцы, біялогіі, астраноміі, фізіцы, інфарматыцы, хіміі, геаграфіі, працоўным навучанні, замежных мовах.
Паводле інфармацыі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, пачынаючы з першага этапу ў алімпіядным руху ўдзельнічаюць больш за 40 тысяч школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў Віцебшчыны. Летась на рэспубліканскім этапе прадметных алімпіяд прадстаўнікі вобласці заваявалі 70 дыпломаў. Традыцыйна Віцебшчына моцная ў беларускай, англійскай мове і інфарматыцы.
Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.