Больш за Br160 млрд. накіравана ў Віцебскай вобласці на рэалізацыю мерапрыемстваў Года роднай зямлі
10 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Больш за Br160 млрд. накіравана ў Віцебскай вобласці на рэалізацыю мерапрыемстваў Года роднай зямлі, паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў.
Больш за Br125 млрд. з агульнай сумы зрасходавана на добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак, аб'ектаў аўтамабільных і чыгуначных дарог. На тэрыторыі вобласці створана 99 эталонных аб'ектаў добраўпарадкавання, добраўпарадкавана 27 зон адпачынку, выяўлена і ліквідавана амаль 400 несанкцыянаваных звалак. Сельгаспрадпрыемствы навялі парадак на ўсіх 299 мехдварах, на 80% збожжасушыльных комплексах. Раскорчавана 478 га пустуючых земляў каля сельгасаб'ектаў. У адпаведнасці з рэгіянальнай праграмай "Чыстыя палі" для стварэння аптымальнай контурнасці палёў праведзены тэхнічныя работы на плошчы амаль 14 тыс.га. На аўтатрасах створана 27 пляцовак і месцаў адпачынку.
Разам з тым з 37 мерапрыемстваў праграмы гадавыя заданні выкананы па 28. Не рэалізаваны даведзеныя заданні па рэканструкцыі і аднаўленні меліяратыўных сістэм, пастаянна выяўляюцца парушэнні, звязаныя з незадавальняючым утрыманнем палос адвода аўтадарог, несвоечасовай уборкай аўтастаянак, месцаў адпачынку, недастаткова вядзецца работа па ачыстцы тэрыторый ад баршчэўніка Сасноўскага. Сістэма абыходжання з камунальнымі адходамі не забяспечвае ў поўнай меры папярэджанне ўтварэння несанкцыянаваных звалак - арганізацыі ЖКГ ажыццяўляюць вываз адходаў з 2115 населеных пунктаў, што складае 34% ад іх колькасці. Неэфектыўна працуюць сартавальныя пункты камунальных адходаў.-0-