Больш за Br3 млрд накіравана на добраўпарадкаванне двароў у Віцебску
17 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. На добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый у Віцебску сёлета накіравана больш за Br3 млрд, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін.
У гарадскую праграму "Дворы", упершыню прынятую ў абласным цэнтры і разлічаную на 2009-2010 гады, уключана больш за 300 аб'ектаў. Сёлета капітальны рамонт праведзены больш чым на 30 дваровых тэрыторыях. Амаль на 200 тэрыторыях адрамантавана асфальтавае пакрыццё, укладзена плітка, добраўпарадкаваны праходы да пад'ездаў. Фінансаванне работ вялося са сродкаў, якія акумулююцца на рахунках ЖРЭТ па артыкуле "Тэхнічнае абслугоўванне".
У 2010 годзе на рэалізацыю гарадской праграмы плануецца накіраваць каля Br12 млрд.
Праграма "Дворы" з'яўляецца часткай маштабнай рэканструкцыі Віцебска, якая прадугледжвае прывядзенне ў парадак цэнтральных вуліц, стварэнне інфраструктуры адпачынку, змяненне каляровага і светлавога афармлення абласнога цэнтра. -0-