Больш за 60 працэнтаў збожжавых і зернебабовых да плана пасеялі хлебаробы Лепельскага і Чашніцкага раёнаў

Больше 60 процентов зерновых и зернобобовых к плану засеяли хлеборобы Лепельского и Чашникского районов

Звыш паловы адведзеных пад гэтыя культуры плошчаў засеяна ў Бешанковіцкім і Глыбоцкім раёнах. Калі на рахунку вобласці ўжо траціна яравога збожжавага кліну, то аграрыі Браслаўшчыны, Лёзненшчыны, Мёршчыны, Пастаўшчыны, Сенненшчыны, Шаркаўшчыны і Шуміліншчыны плітуцца ў хвасце, моцна адстаючы ад лідараў.

Галоўнай прычынай нізкіх тэмпаў сяўбы там з'яўляюцца наступствы зацяжной снежнай зімы. Дзесьці ледзь вызваліліся з-пад талых вод палі, дзесьці глеба не паспела «выспець» пад вясновымі вятрамі і сонейкам. Дарэчы, 34,4 тысячы гектараў з 82,4 адведзеных пад вясновую ворыўню паднята на ўчарашнюю раніцу плугамі. Да выхаду сеялак падрыхтавана звыш 11 тысяч гектараў. Сціснутыя тэрміны цяперашняй пасяўной вымушаюць адначасова з збожжавай групай сеяць практычна ўсе яравыя культуры, паралельна вядучы інтэнсіўную падкормку азімых. Цяперашняя, «праспаўшая», вясна паказала, што не толькі ўвосень работ восем.

Святлана Залеская, «Віцебскі рабочы».