Найбольш дармаедаў выяўлена ў Віцебску, на другім месцы – Полацкі раён

Больше всего тунеядцев выявлено в Витебске, на втором месте – Полоцкий район

У межах мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржрасходаў, па Дэкрэце №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» інспекцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласці ў тысячы жыхароў нашага рэгіёна запатрабавана дэкларацыя аб даходах і маёмасці. Па выніках праверкі 200 з іх прад'яўлены да аплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 млрд рублёў.

Нагадаем, мэта нарматыўна-прававога акта - стымуляванне працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і прыцягненне іх да ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Абласной інспекцыяй сфарміраваны спецыяльны рэестр асоб, якія не маюць афіцыйных крыніц даходу. На сённяшні дзень у ім утрымліваюцца звесткі аб 32,5 тыс. жыхарах вобласці. Найбольшая іх колькасць у Віцебску - 7,5 тыс. і Полацкім раёне - 5 тыс.

Наталля Камлёва,