Большасць аб'ектаў гандлю ў Віцебскай вобласці павінна быць абсталявана сігналізацыяй - А.Касінец
11 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці большасць аб'ектаў гандлю павінна быць абсталявана сігналізацыяй. Такі даручэнне кіраўнікам мясцовых органаў улады і праваахоўных органаў паставіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння падчас каардынацыйнай нарады па пытанні прафілактыкі п'янства, злачынстваў і іншых правапарушэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах старшыні аблвыканкама, штодня ў гандлёвых аб'ектах адбываецца нямала правапарушэнняў, звязаных з крадзяжом або псаваннем маёмасці. Асабліва востра гэтая праблема на вёсцы, дзе крамы часта не ахоўваюцца вартаўнікамі або не абсталяваны сігналізацыяй. Пры гэтым дастаткова часта фіксуюцца факты знаходжання ахоўнікаў на працоўным месцы ў нецвярозым стане, няспраўнасці абсталявання, якое падае трывожны сігнал, чым аматары лёгкай нажывы і карыстаюцца.
"Таму да 1 ліпеня неабходна праверыць спраўнасць або абсталяваць сігналізацыяй большасць аб'ектаў гандлю, у тым ліку 100% такіх аб'ектаў - у зоне рэагавання падраздзяленняў дэпартамента аховы МУС", - запатрабаваў губернатар.
Па дадзеных УУС Віцебскага аблвыканкама, сярэднеабласны паказчык аб'ектаў гандлю, якія знаходзяцца ў зоне рэагавання падраздзяленняў дэпартамента аховы МУС, складае 47%. Пры гэтым найбольш высокі ён у Докшыцкім, Мёрскім і Талачынскім раёнах, самы нізкі - у Браслаўскім, Сенненскім і Лепельскім раёнах.-0-