Большасць адтэрміновак у Беларусі будзе прадастаўлена грамадзянам, якія падлягаюць прызыву, для працягу адукацыі
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць адтэрміновак у цяперашні прызыў у Беларусі будуць прадастаўлены грамадзянам, якія падлягаюць прызыву, для працягу адукацыі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Дакладных даных па колькасці тых, хто атрымае адтэрміноўкі, пакуль няма. Але ўжо вядома, што гэта больш за 80% грамадзян, якія падлягаюць прызыву. Усяго, па даных ведамства, на гэты раз прызыву на тэрміновую службу падлягаюць прыкладна 10 тыс. чалавек, а каля 2 тыс. — на службу ў рэзерве.
Прызыў у адпаведнасці з законам будуць ажыццяўляць ваенныя камісарыяты. У цяперашні час іх у Беларусі 134, у тым ліку шэсць абласных і асобны камісарыят па Мінску.-0-