Большасць раёнаў Віцебскай вобласці прыступіла да другога ўкосу траў
7 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочетов - БЕЛТА/. Гаспадаркі большасці раёнаў Віцебскай вобласці прыступілі да другога ўкосу траў на корм, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Паводле даных на 7 ліпеня, другі ўкос траў праведзены на плошчы ў 6,5 тыс. га, што складае 5% да задання. Акрамя таго, гаспадаркі шэрагу раёнаў паралельна завяршаюць першы ўкос траў, які дадаткова неабходна правесці на плошчы ў 25 тыс. га. Нарыхтавана каля 612,5 тыс. т кармавых адзінак, або прыблізна 88% да задання першага ўкосу, што на 6 тыс. т кармавых адзінак перавышае паказчык на аналагічную дату 2010 года. Гаспадаркі вобласці ўжо выканалі план па сену, якога нарыхтавана больш за 102 тыс. т, а таксама больш чым на 90% - план па сянажы (усяго нарыхтавана звыш 1,9 млн. т). Сілас нарыхтаваны ў аб'ёме каля 48 тыс. т.
Забяспечанасць кармамі на адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па вобласці складае амаль 13,2 ц кармавых адзінак. У лідарах па нарыхтоўцы кармоў гаспадаркі Дубровенскага і Гарадоцкага раёнаў, дзе забяспечанасць кармамі на адну ўмоўную галаву жывёлы складае ўжо звыш 15 ц кармавых адзінак, у Лёзненскім і Полацкім раёнах гэты паказчык перавышае 14 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У бягучым сезоне гаспадаркам вобласці трэба будзе нарыхтаваць корму ў аб'ёме звыш 1,2 млн. т кармавых адзінак, у разліку на адну ўмоўную галаву грамадскага статка неабходна дамагчыся забяспечанасці кармамі на ўзроўні не менш за 25 ц кармавых адзінак.
Акрамя таго, гаспадаркі пяці раёнаў вобласці прыступілі да ўборкі насеннікаў ранаспелых злакавых траў, якія скашаны на плошчы 73 га, або 4% да плана. Таксама пачаты работы па падрыхтоўцы глебы да сяўбы азімых культур.-0-