Большасць ВНУ Беларусі з верасня 2012 года пяройдуць на чатырохгадовы тэрмін навучання

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць ВНУ Беларусі з верасня 2012 года пяройдуць на чатырохгадовы тэрмін навучання. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Летась кіраўнік дзяржавы паставіў задачу прааналізаваць так званы сацыяльна-гуманітарны блок і выключыць дубліраванне прадметаў школьных і ВНУ праграм. У цяперашні час ідзе актыўная праца па аптымізацыі двухступеннай сістэмы вышэйшай адукацыі. Будзе ўдасканалена змест адукацыйных праграм як 1-й, так і 2-й ступені так, каб скараціць тэрмін навучання на 1-й ступені да 4 гадоў і ўзмацніць магістратуру. Пры гэтым абедзве праграмы будуць больш практыкаарыентаванымі. Новая канцэпцыя выкладання сацыяльна-гуманітарнага блока ўжо прынята. Яна прадугледжвае памяншэнне колькасці аўдыторных гадзін, павелічэнне самастойнай працы студэнтаў, выключэнне дубліравання дысцыплін, якія праходзяць у агульнаадукацыйных установах. Усе рэкамендацыі да канцэпцыі ўжо падрыхтаваны, з верасня 2012 года большасць ВНУ краіны пяройдуць на новую сістэму. ***Поўны тэкст інтэрв'ю выйдзе на стужцы навін і будзе размешчаны на сайце БЕЛТА.-0-