Барыс Ефрэмаў станоўча ацаніў вынікі сельскагаспадарчага года ў Віцебскай вобласці
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў станоўча ацаніў вынікі сельскагаспадарчага года, які завяршыўся ў Віцебскай вобласці. Сваёй ацэнкай ён падзяліўся сёння на ўрачыстым сходзе работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна:
- Магчыма, не ўсё задуманае атрымалася. Бывае і лепшы, і горшы год. Але ў цэлым працу нашага аграпрамысловага комплексу ацэньваю на 4+ (Па пяцібальнай шкале – заўв. аўт.). У плане стаяць сур'ёзныя задачы, каб павялічыць усе валавыя паказчыкі, загрузіць перапрацоўчую галіну, забяспечыць харчовую бяспеку і зарабляць на знешніх рынках. Усё неабходнае ў аграрыяў Віцебскай вобласці ёсць – сілы, уменні і жаданне. Застаецца прыкласці трохі намаганняў, каб дасягнуць пастаўленых мэт.

Барыс Яфрэмаў падкрэсліў, што добры зачын аграрыі рэгіёна зрабілі пад ураджай наступнага года. Пасеяна 253 тыс. азімых збожжавых і 78 тыс. азімых крыжакветных. Па стане на 19 лістапада, узнята амаль 200 тыс. га зяб:*
- Таму пры ўмове паспяховай зімоўкі культур у агульным ураджаі ў нас атрымаецца дастаткова важкі клін азімых збожжавых.

Для забеспячэння патрэб грамадскага жывёлагадоўлі і харчовай бяспекі працаўнікам сяла паўночнага рэгіёна краіны неабходна мець 1,1 млн т збожжа. Выйсці на гэтую лічбу ў Віцебскай вобласці плануюць у 2022 годзе, адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама. Пры гэтым асноўныя напрамкі работы па ўсёй галіне на наступны год ужо вызначаны. У прыватнасці, трэба будзе падцягнуць запасы травяных кармоў і кукурузы. Працягнецца рэканструкцыя жыживёлагадоўчых аб'ектаў, каб сфарміраваць канцэнтрацыю жывёлы на падрыхтаваных пляцоўках. Такі падыход дазволіць забяспечыць іх годнае ўтрыманне і догляд, а таксама збалансуе нагрузку на работнікаў.

Цырымонія ўзнагароджання работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёну адбылася ў Віцебскім аблвыканкаме. Самыя цёплыя пажаданні і віншаванні ўдзельнікам мерапрыемства адрасавалі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч і член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова. Аналагічныя мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва вобласці праходзяць у гэтыя дні ва ўсіх раёнах рэгіёну.

"СБ" , фота "Віцебскія весці"