Барысаўскія вайскоўцы дапамагалі ўбраць ураджай у Сянненскім раёне

Борисовские военнослужащие помогали убрать урожай в Сенненском районе
На цэнтральнай плошчы Сенна ўрачыста праводзілі на месца пастаяннай дыслакацыі ў Барысаў зводны ўзвод вайскоўцаў, які аказаў вяскоўцам бязвыплатную дапамогу ва ўборцы ўраджаю.

24 адзінкі тэхнікі і 45 армейцаў былі падзелены на дзве групы і з канца ліпеня базаваліся ў мясцовым райаграсэрвісе і ў аграгарадку Янава.

салдаты на ўборцы збожжавых ураджаю сенно

салдаты на ўборцы збожжавых ураджаю сенно

Са словамі шчырай удзячнасці да вайскоўцаў звярнуўся старшыня Сенненскага райвыканкама Васіль Чараднік. Ён падкрэсліў, што вайсковыя кіроўцы сваёй добрасумленнай працай і адказнасцю прадэманстравалі, што наша армія моцная не толькі ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны. Яны перавезлі больш за 7 тыс. т збожжа (30% ад валавога збору ў рэгіёне), звыш 1 тыс. т саломы, дапамагалі ў дастаўцы з палёў алеясемя рапсу, не адмаўлялі ў выкананні іншых відаў работ.

салдаты на ўборцы збожжавых ураджаю сенно

салдаты на ўборцы збожжавых ураджаю сенно

Начальнік цыкла 114-й школы падрыхтоўкі прапаршчыкаў і спецыялістаў харчовай службы гвардыі падпалкоўнік Сяргей Кобрынец падзякаваў сенненцаў за гасцінны прыём і выказаў гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва.

салдаты на ўборцы збожжавых ураджаю сенно

салдаты на ўборцы збожжавых ураджаю сенно

Вайскоўцам уручылі выпечачаны з мукі новага ўраджаю каравай, пачаставалі святочным абедам і выдалі кожнаму сухі паёк у дарогу. З невялікім канцэртам перад імі выступілі творчыя калектывы райцэнтра. Пад гукі духавога аркестра была адна каманда «Па машынах!». Праз некалькі імгненняў завяліся маторы і загудзелі клаксоны. Вайскоўцы развітваліся з Сенненшчынай, дзе правялі 50 дзён.

"Віцебскія весці".