Змагары грэка-рымскага стылю Беларусі і Расіі вызначаць наймацнейшых на турніры І.Каныгіна ў Віцебску
5 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Наймацнейшыя барцы Беларусі і Расіі збяруцца ў Віцебску 7 лістапада на 14-м адкрытым рэспубліканскім турніры па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага майстра спорту, неаднаразовага чэмпіёна свету і Еўропы, сярэбранага прызёра Алімпіяды 1980 года Ігара Каныгіна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной школе вышэйшага спартыўнага майстэрства.
Заяўкі на ўдзел у турніры падалі больш за 50 спартсменаў з расійскай сталіцы і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, чакаецца прыезд прадстаўнікоў Латвіі і Эстоніі. Аспрэчваць узнагароды спаборніцтваў барцы будуць у васьмі вагавых катэгорыях. Спецыяльны "іменны" прыз ад Ігара Каныгіна чакае пераможцу турніру ў вагавой катэгорыі 96 кг, у якой выступаў сам знакаміты віцебскі барэц. Акрамя медалёў і памятных прызоў пераможцам і прызёрам, арганізатары спаборніцтваў заснавалі заахвочвальныя ўзнагароды па некалькіх намінацыях, у тым ліку "За волю да перамогі", самаму тэхнічнаму барэц і інш.
Фінальныя схваткі і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдуць 8 лістапада ў віцебскім Цэнтральным спартыўным комплексе.
Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама і вучэбна-спартыўная ўстанова "Віцебская абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства".-0-