Змагары грэка-рымскага стылю з трох краін вызначаць наймацнейшых на турніры Ігара Каныгіна ў Віцебску
18 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Атлеты трох краін збяруцца ў Віцебску 19 кастрычніка на 15-м міждзяржаўным турніры па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага майстра спорту СССР, неаднаразовага чэмпіёна свету і Еўропы, сярэбранага прызёра Алімпіяды 1980 года Ігара Каныгіна. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама.
Заяўкі на ўдзел у турніры, які праводзіцца для атлетаў 1990-1992 гадоў нараджэння, падалі каля 100 барцоў з Расіі, Украіны і ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Змагацца за ўзнагароды спаборніцтваў удзельнікі будуць у 8 вагавых катэгорыях (ад 50 кг да 120 кг). Віцебскі турнір з'яўляецца адным з першых стартаў у пачатым барцоўскім сезоне 2010-2011 гадоў, таму атлеты разглядаюць маючыя адбыцца сутычкі як адзін з этапаў падрыхтоўкі да маючых адбыцца спаборніцтваў на сусветных арэнах.
Пераможцы і прызёры турніру будуць узнагароджаны медалямі, дыпломамі і памятнымі прызамі. Адмысловы іменны прыз ад Ігара Каныгіна чакае пераможцу ў вагавой катэгорыі 96 кг, у якой выступаў сам знакаміты віцебскі барэц.
Фінальныя сутычкі, а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдуць у віцебскім Цэнтральным спартыўным комплексе.
Арганізатарамі турніру выступаюць упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама, Віцебская абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства і абласная федэрацыя барацьбы.-0-