Браслаў атрымаў грант у 600 тыс. еўра на развіццё энергазберагальных тэхналогій

Браслав получил грант в 600 тыс. евро на развитие энергосберегающих технологий

Браслаў атрымаў новы грант у суме 600 тыс. еўра на развіццё энергазберагальных тэхналогій па міжнародным "Пакце мэраў", паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка.

Браслаў атрымаў новы грант у суме 600 тыс. еўра на развіццё энергазберагальных тэхналогій па міжнародным "Пакце мэраў", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Давыдзенка.

"Пкт мэраў" (альбо "Пагадненне мэраў") - буйны праект, удзельнікі якога імкнуцца да ўстойлівага энергетычнага развіцця і эканомнага выкарыстання паліўных рэсурсаў. У пакце ўдзельнічаюць 5 тыс. гарадоў па ўсім свеце. Браслаў стаў сёмым у Беларусі. Згодна з праектам усе гарады добраахвотна бяруць на сябе абавязацельствы "20-20-20": на 20% скараціць выкіды вуглякіслага газу, на столькі ж паменшыць спажыванне энергіі і да 20% павялічыць долю выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. І зрабіць усё гэта да 2020 года. На практыцы рэалізацыя такой задачы заключаецца ў распрацоўцы кожным горадам-падпісантам Плана дзеянняў па ўстойлівай энергетыцы, які ўключае шэраг мерапрыемстваў па зніжэнні спажывання рэсурсаў пры захаванні камфортнасці пражывання мясцовых жыхароў.

Стаўшы падпісантам "Пакта мэраў", Браслаў змог удзельнічаць у конкурсе на атрыманне гранта Еўракамісіі па праграме "Падтрымка гарадоў "Усходняга партнёрства" ва ўкараненні плана дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці ў рамках ініцыятывы "Пагадненне мэраў". У выніку 30 снежня Браслаўскі раён падпісаў грант-кантракт з Еўракамісіяй. Яго конкурсны праект "Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт у Беларусі" прадугледжвае, што да 2030 года эмісія СО2 у рэгіёне стане такой, што будзе цалкам нейтралізоўвацца за кошт крыніц кіслароду. Агульны бюджэт праекта складае 735 тыс. еўра, з якіх 600 тыс. - еўрапейскія грошы. Тэрмін рэалізацыі - 30 месяцаў, пачатак актыўнай фазы - у маі 2015 года.

За гэты час прадугледжваецца правесці даследаванні па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі ў раёне, ацаніць магчымасці рознага энергазберагальнага абсталявання і набыць яго, рэалізаваць шэраг дэманстрацыйных праектаў. "Напрыклад, мы хочам усталяваць два катлы магутнасцю 1,5 МВт кожны, у якасці мясцовых відаў паліва для якіх будзе выкарыстоўвацца салома, якая застаецца на палях пасля сельгасработ. Таксама будзе заменена больш за 1 км цепласетак, устаноўлены сонечныя калектары на дахах дзіцячых садоў для аўтаномнага нагрэву вады. Яшчэ адным дэманстрацыйным праектам стане ўстаноўка цеплаабменніка ў адным з шматпавярховікаў, у якога няма цэнтральнага ацяплення. У пад'ездах усталюем датчыкі гуку і руху, правядзем частковую замену вулічнага асвятлення на святлодыёдныя свяцільні і гэтак далей", - пералічыў Андрэй Давыдзенка частку запланаваных у праекце мерапрыемстваў.

Сёння ў Браславе апроч старту новага праекта па ператварэнні раёна ў першы кліматычна нейтральны муніцыцыпалітэт у Беларусі падводзяцца вынікі іншага праекта па энергазберажэнні. Ён быў накіраваны на прасоўванне энергазберагальных тэхналогій і аднаўляльных крыніц энергіі на мясцовым узроўні, рэалізоўваўся яшчэ з 2012 года пры падтрымцы некамерцыйнай арганізацыі "Цэнтр экалагічных рашэнняў" за кошт еўрапейскага фінансавання. Праект уключаў мноства мерапрыемстваў: ад семінараў і азнаямленчых паездак у суседнія краіны для атрымання вопыту выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі да рэалізацыі дэманстрацыйных праектаў. Напрыклад, у Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі стары кацёл быў заменены на новы энергазберагальны. Гэты праект быў закліканы паказаць усе плюсы інвестыцый у энергазберагальнае абсталяванне, якое хоць і даражэйшае за звычайнае, але шматразова акупляе затраты з цягам часу, а таксама з'яўляецца больш экалагічным і бяспечным. А завяршыў план мерапрыемстваў яшчэ адзін дэманстрацыйны праект: на будынку дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Браслаўскага раёна ўсталявалі сонечныя калектары для забеспячэння гарачай вадой душавых у школе з мая па кастрычнік. Прылады коштам каля 4 тыс. еўра набыты ў канцы мінулага года і прэзентуюцца сёння, як і распрацаваныя за гэты час лакальныя энергетычныя і кліматычныя планы рэгіёна.

"Зніжэнне спажывання энергіі з'яўляецца адным з нямногіх артыкулаў раённага бюджэту, выдаткі па якіх можна значна скараціць. Да гэтага часу нашымі прадпрыемствамі і арганізацыямі не было выпрацавана дакладнай сістэмы ацэнкі магчымых шляхоў скарачэння спажывання энергіі, страт у інжынерных сетках дастаўкі энергіі і рэсурсаў да канчатковых спажыўцоў. Таму распрацоўка лакальных энергетычных і кліматычных планаў - важная задача. З гэтай жа мэтай у лютым 2014 года Браслаў далучыўся да еўрапейскай праграмы "Пакет мэраў", - растлумачыў Андрэй Давыдзенка.

Намеснік старшыні райвыканкама дадаў, што новы праект стане прамым працягам гэтай працы. Плануецца пачаць рэалізоўваць стратэгічны план па зніжэнні СО2 з выкарыстаннем энергазберагальных тэхналогій, палепшыць працу муніцыпальных сэрвісных службаў у дадзенай галіне, а таксама ўцягнуць насельніцтва ў гэтыя працэсы і перадаць перадавы вопыт іншым зацікаўленым рэгіёнам. "Мы хочам паказаць магчымасці аднаўляльных крыніц энергіі. Вада, сонца, іншыя даступныя нам крыніцы, калі цалкам і не заменяць электраэнергію, то дазволяць значна скараціць яе расход. У нашым раёне ўжо ёсць нямала такіх прыкладаў. Іх папулярызацыя і разуменне таго, як іх можна прымяняць, важныя, бо цэны на энергурэсурсы пастаянна растуць", - растлумачыў Андрэй Давыдзенка сваё бачанне мэт новага праекта.

Кацярына Князева