Браслаўскі раён і Рапласкі павет усталявалі сяброўскія сувязі
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб пабрацімскіх сувязях паміж Браслаўскім раёнам Беларусі і Рапласкім паветам Эстоніі падпісана падчас візіту ў Браслаў 17-21 красавіка дэлегацыі прадстаўнікоў мясцовых улад, культурных і дзелавых колаў Рапласкага павета Эстоніі на чале з мэрам горада Рапла, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У прыватнасці, пагадненне прадугледжвае арганізацыю сумеснх праектаў эканамічнай, культурнай, турыстычнай накіраванасці.
Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўнікоў двух рэгіёнаў, перамовы прадстаўнікоў мясцовых улад, а таксама дзелавыя кантакты беларускіх і эстонскіх прадпрымальнікаў. Так, адбыўся круглы стол, падчас якога для эстонскай дэлегацыі была арганізавана прэзентацыя інвестыцыйнага і гандлёвага патэнцыялу беларускага рэгіёну, яго турыстычных магчымасцей. Эстонская дэлегацыя наведала шэраг прамысловых і культурна-гістарычных аб'ектаў Браслаўскага раёну.-0-