Брэндавай палітыкай у Віцебскай вобласці займаюцца ўсяго 4 прадпрыемствы - аблвыканкам

23 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Брэндавай палітыкай у Віцебскай вобласці займаюцца чатыры прадпрыемствы і канцэрн "Мясамалочныя прадукты", канстатаваў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На яго думку, мэтанакіраванай рэкламай займаюцца толькі сумесныя прадпрыемствы "Марка", "Белвест", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", кандытарскі камбінат "Віцьба" і некаторыя прадпрыемствы канцэрна "Мясамалочныя прадукты". Адсутнічае знешняя рэклама прадукцыі такіх буйных вытворцаў, як Аршанскі льнокамбінат, ААТ "Віцязь", ААТ "КІМ". Такая пазіцыя склалася з-за пасіўнасці кіраўнікоў прадпрыемстваў. Абласныя вытворцы павінны праводзіць больш актыўную рэкламную палітыку, асабліва гэта тычыцца знешняй рэкламы і стварэння брэндаў, лічыць Алег Мацкевіч. Старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец таксама звярнуў увагу на адсутнасць рэкламы віцебскіх вытворцаў як у рэгіёне, так і за яго межамі і запатрабаваў надаць дынамічнасці рынку рэкламных паслуг вобласці. -0-