Брэсцкія акцёры прывязуць у Віцебск чатыры спектаклі
У сярэдзіне красавіка ў Віцебск з гастролямі прыедзе Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. За чатыры дні трупа тэатра на сцэне віцебскай драмы пакажа чатыры спектаклі.
Пачнуцца гастролі з класікі. 15 красавіка гледачы ўбачаць трагедыю
«Мост» па аповесці Васіля Быкава, прысвечаную 70-годдзю Вялікай Перамогі. 70 гадоў – паважны ўзрост, узрост мудрасці, калі мы ўжо можам адысці ад навязаных клішэ і паспрабаваць зірнуць на падзеі мінулых гадоў аб'ектыўна. Чаму частка жыхароў адной і той жа вёскі ідзе ў партызаны, а іншая – у паліцаі? Ці заўсёды такі выбар усвядомлены? І як бы мы самі паступілі ў падобнай сітуацыі? Але Быкаў – не мараліст. Ён спрабуе зразумець абодва канфліктуючыя бакі. Пачатак спектакля а 19:00.16 красавіка нас чакае спектакль-фарс
«Дарагая Памела» па п'есе Джона Патрыка, якая даўно лічыцца класікай сусветнай драматургіі. Трое ашуканцаў, ратуючыся ад пераследу паліцыі, трапляюць у домік дзівакаватай старой Памелы Кронкі. І тут ім у галаву прыходзіць бліскучая ідэя: застрахаваць Памелу, уладкаваць няшчасны выпадак і атрымаць грошы па страхоўцы. Але, трапіўшы ў атмасферу гэтага дзіўнага дома, самі таго не жадаючы, злачынцы пачынаюць мяняцца. Пачатак спектакля а 19:00.У гастрольнай афішы Брэсцкага тэатра драмы ёсць і спектакль па п'есе П'ера Марыево
«Гульня любові і выпадку», які ў Віцебску ўбачаць 17 і 18 красавіка. Бацька Сільвіі пан Аргон даведваецца, што да яго ў дом едзе сын яго старога сябра для таго, каб пазнаёміцца з яго дачкой. Сільвія, жадаючы лепш пазнаць Даранта, вырашае памяняцца месцамі са сваёй служанкай Лізеттай. Але старанна прадуманаму плану Сільвіі не наканавана збыцца, бо Дарант памяняецца месцамі са сваім слугой – Арлекінам. Пачатак спектакля а 19:00.Для маленькага гледача брэсцкія акцёры прывязуць казку
«Малыш і Карлсан, які жыве на даху». Паглядзець спектакль можна 15 красавіка а 10:00 і 12:00, 16 красавіка а 10:30 і 13:00, 17 красавіка а 11:00 і 13:00.Кошт білетаў: 30-60 тысяч рублёў.