БРСМ арганізаваў працу гарачых тэлефонных ліній для пажылых людзей
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ва ўсіх рэгіёнах вобласці арганізуе працу гарачых тэлефонных ліній для інфармацыйнай дапамогі пажылым людзям
- "Гарачыя лініі" пачнуць працу сёння ў 14.00 у кожным тэрытарыяльным камітэце БРСМ для інфармацыйнай дапамогі самотным пажылым людзям ва ўзросце ад 65 гадоў. Валанцёры падскажуць тэлефоны тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гігіены і эпідэміялогіі бліжэйшых устаноў аховы здароўя. Калі лінія ў пэўным горадзе будзе доўга занятая, то ўсе, хто мае патрэбу ў дапамозе, змогуць звярнуцца па тэлефоне абласной "гарачай лініі", і нашы валанцёры аператыўна перададуць інфармацыю, - распавёў другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта Уладзімір Бабічаў.
Па жаданні пажылых людзей актывісты саюза моладзі дапамогуць ім праз інтэрнэт замовіць тавары першай неабходнасці.
- Маладзёжныя "гарачыя лініі" будуць працаваць штодня з панядзелка па суботу уключна з 9.00 да 17.00.
- Тэлефон абласной "гарачай лініі" у Віцебску
8 (0212) 66-20-87 будзе працаваць з панядзелка па суботу з 9.00 да 18.00.
Падчас няпростай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце БРСМ праводзіць актыўную інфармацыйна-тлумачальную працу з моладдзю праз сацыяльныя сеткі. Нядаўна саюз моладзі запусціў у сацыяльных сетках чэлендж #дзякуймедыкам у знак удзячнасці людзям, якія кожны дзень заступаюць на медыцынскі пост і дзякуючы якім эпідэміялагічная абстаноўка ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем.
Тэлефоны гарачых ліній у рэгіёнах:
|
Бешанковіцкі раён |
8 (02131) 6-09-45 |
|
Браслаўскі раён |
8 (02153) 6 64 74 |
|
Віцебскі раён |
8 (0212) 66 37 01 |
|
Глубокскі раён |
8 (02156) 5-59-78 |
|
Гарадоцкі раён |
8 (02139) 5-18-79 |
|
Докшыцкі раён |
8(02157) 5-59-36 |
|
Дубровенскі раён |
8 (02137) 5 11 74 |
|
Лепельскі раён |
8 (02132) 6-89-48 |
|
Лёзненскі раён |
8 (02138) 5-23-93 |
|
Міёрскі раён |
8 (02152) 5-19-26 |
|
Аршанскі раён |
8 (0216) 51-19-84 |
|
Полацкі раён |
8 (0214) 46-75-19 |
|
Пастаўскі раён |
8 (02155) 2-39-71 |
|
Расонскі раён |
8 (02159) 5-16-18 |
Сенненскі раён |
8 (02135) 5-59-37 |
|
Талачынскі раён |
8 (02136) 5-18-85 |
|
Ушацкі раён |
8 (02158) 5-77-84 |
|
Чашніцкі раён |
8 (02133) 6-09-37 |
|
Шаркаўшчынскі раён |
8 (02154) 6-21-56 |
|
Шумілінскі раён |
8(02130) 5-17-24 |
|
Г. Наваполацк |
8 (0214) 58-63-99 8 (0214) 58-86-46 |
|
г. Віцебск |
8 (0212) 66-25-12 8 (0212) 67-09-42 8 (0212) 64-35-23 |
|
Віцебская вобласць |
8 (0212) 66-20-87 |