БРСМ праводзіць конкурс мабільнага кіно «MobilaArt»

Грамадская арганізацыя прапануе юным праявіць талент пачаткоўца рэжысёра, сцэнарыста, пастаноўшчыка або акцёра. Гэты шлях самарэалізацыі не запатрабуе затрат, спатрэбіцца толькі камера мабільнага тэлефона, якой маладыя людзі, якія імкнуцца захаваць яркія моманты свайго жыцця, валодаюць дасканала. Сюжэты для ролікаў могуць быць узяты як з рэальнасці, так і насіць пастановачны характар. Галоўнае, каб хранаметраж не перавышаў 180 секунд. Конкурс праводзіцца па намінацыях: фільмы пра разнастайнасць і прыгажосць навакольнага свету, пра цікавых людзей, падзеі, факты, пра вясёлыя выпадкі або кур'ёзы з жыцця моладзі, пра праблемы, якія хвалююць сучаснае пакаленне. Да ўдзелу дапускаюцца маладзёжныя відэастудыі, а таксама асобныя аўтары ва ўзросце да 31 года. Пераможцу вызначыць не толькі журы, але і карыстальнікі Інтэрнэту шляхам арганізаванага інтэрнэт-галасавання. Работы прымаюцца да 1 лютага, падрабязнасці на сайце www.brsm.by.


 Вынікі будуць падведзены падчас фестывалю мабільнага кіно «MobilaArt», які пройдзе ў Мінску.


«Віцебскі рабочы»