БРСМ Віцебшчыны запрашае адправіць медработнікам паштоўкі са словамі падтрымкі

14 красавіка (Маскоўскі пр-т, 10, 14.00) Віцебская абласная арганізацыя БРСМ дасць старт добраахвотнаму марафону «#ДзякуйМедыкам» і запрашае адправіць медыцынскім работнікам паштоўкі са словамі падзякі за іх працу.

Дабраахвотны марафон у падтрымку беларускіх урачоў – гэта сумесны з «Белпоштай» праект, у якім могуць прыняць удзел усе жыхары Беларусі. Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы або паштовай картцы шчырыя словы падзякі медработникам: урачам, фельчарам, медсёстрам, малодшаму медперсаналу, а таксама кіроўцам хуткай дапамогі за іх прафесіяналізм і кругласутачную працу ў барацьбе за здароўе і жыццё нашых беларусаў. А затым адправіць іх адрасатам праз паштовыя скрыні.

Эскізы паштовых картак былі распрацаваны саюзам моладзі і даступныя для запампоўкі на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах і ў групах БРСМ у сацыяльных сетках.

Усе паштовыя карткі з хэштэгам #ДзякуйМедыкам на адрас устаноў аховы здароўя з 14 красавіка да канца месяца «Белпошта» даставіць бясплатна.