Будучымі зоркамі лічыць усіх удзельнікаў дзіцячага конкурсу "Віцебск-2009" член журы з Балгарыі

16 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Будучымі зоркамі лічыць усіх удзельнікаў VII міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2009" член журы з Балгарыі Даратэя Балеўска. Пра гэта яна паведаміла журналістам сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БелТА. Яна прызналася, што ацэньваць было вельмі складана. "Усе дзеткі - добрыя і таленавітыя. Несумненна, што ўсе яны ў будучыні стануць зоркамі", - упэўнена член журы. Даратэя Балеўска з'яўляецца дырэктарам міжнароднага фестывалю мастацтваў "Рачныя ноты" (горад Тутракан). Адзначаючы творчае спаборніцтва ў Віцебску, яна падкрэсліла, што ўдзельнічаць у конкурсах такога высокага ўзроўню ёй яшчэ не даводзілася. "Гэта казка. Прыгожая, непаўторная казка", - выказала сваё захапленне Даратэя Балеўска.-0-