Былая сядзіба ў Бешанковіцкім раёне прададзена на аўкцыёне, яшчэ 100 аб'ектаў у снежні прапануецца да продажу

Бывшая усадьба в Бешенковичском районе продана на аукционе, еще 100 объектов в декабре предлагается к продаже
На снежань прызначана 100 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, з якіх 5 маюць статус аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Іх аднаўленне знаходзіцца пад асаблівым кантролем дзяржавы.

Так, новага ўласніка знайшлі аб'екты былой сядзібы «Низголово» ў аграгарадку Двор Низголово Бешанковіцкага раёна. У пачатку 20 стагоддзя гэтая сядзіба належала Мядзведскім. У пасляваенныя гады сядзіба была адноўлена і да 2013 года тут знаходзілася школа.

На аўкцыёне за тры базавыя велічыні былую сядзібу купіла прыватная арганізацыя з Мінска.

Па ўмовах продажу пакупнік павінен правесці рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў тэрмін не больш за 4 гады.

Сядзіба Мядзведскіх стала ўжо чацвёртым аб'ектам са статусам гісторыка-культурнай спадчыны, прададзеным камітэтам на аўкцыёнах у гэтым годзе.

 

З найбольш цікавых аб'ектаў, прапанаваных да продажу ў снежні, можна адзначыць сядзібу Грэбніцкіх, якая размешчана ў аграгарадку Арэхаўна Ушацкага раёна, за 5 км ад Ушачаў, на беразе маляўнічага возера.

 

Сям'я Грэбніцкіх пераехала сюды яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя, і яны сталі сапраўднымі гаспадарамі мястэчка: разбілі тут парк, пабудавалі каменную сядзібу і ўніяцкую царкву.

Акрамя сядзібнага дома, былі пабудаваны кузня і конны завод, тут працавала ўласная піваварня, сучасны паравы млын. Таксама Грэбніцкія запусцілі вытворчасць палатна на фабрыцы, іх прадукцыя адрознівалася высокай якасцю і дзіўнай трываласцю.

У 1917 годзе Грэбніцкія пакінулі Арэхаўна. Пасля тут знаходзіўся шпіталь, потым была школа. У апошнія гады школу перанеслі ў новы будынак, і старая сядзіба пачала прыходзіць у непрыдатнасць.

У 2020 годзе сядзіба ужо была прададзена: на аўкцыёне за базавую яе купіла прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства з Мінскага рэгіёна.

У планах было узнавіць ранейшыя інтэр'еры будынка, сабраць артэфакты для музея, абсталяваць кафэ для гасцей комплексу.

Але, да

На жаль, у прадпрыемства не атрымалася ажыццявіць задуманае і ў 2024 годзе сядзіба вярнулася ў дзяржаўную ўласнасць.

На дадзены момант быўшая сядзіба Грэбніцкіх зноў прапануецца камітэтам да продажу на аўкцыёне ўсяго за 40 рублёў (адну базавую велічыню) у надзеі, што знойдзецца новы ўласнік, здольны аднавіць сядзібу.


Па ўмовах продажу, пакупнік павінен будзе аднавіць аб'ект у тэрмін не больш за тры гады.