Былы будынак дзіцячай бібліятэкі ў цэнтры Віцебска прададзены на аўкцыёне за Br700 млн.

14 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Качатоў - БЕЛТА/. Былы будынак дзіцячай бібліятэкі ў цэнтральнай частцы Віцебска прададзены сёння на аўкцыёне за Br700 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў фондзе "Віцебскаблмаёмасць". Двухпавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 484 кв.м выстаўляўся на таргі з пачатковай цаной продажу каля Br215,8 млн. адначасова з правам заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка. Участак плошчай больш за 0,06 га для ўтрымання і абслугоўвання будынка перадаецца ў арэнду на 50 гадоў. Аб'ект, размешчаны недалёка ад гарадской Ратушы, прыцягнуў для ўдзелу ў аўкцыёне чатырох патэнцыйных пакупнікоў. Пераможца вызначыўся на 12-м кроку аўкцыёніста, калі цана продажу ўзнялася да Br700 млн. і такім чынам перавысіла пачатковую амаль у 3,3 раза.-0-