Былыя казармы Ленкарскага палка ў Віцебску прададзеныя з аўкцыёну за Br1,7 млрд.
24 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Будынак былога штаба і казарм Ленкарскага палка прададзены сёння на аўкцыёне ў Віцебску за суму звыш Br1,7 млрд. Гэты аб'ект стаў самым дарагім сярод прададзеных у бягучым годзе на таргах фонду "Віцебскаблмаёмасць", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэрытарыяльным фондзе.
Помнік архітэктуры канца XIX стагоддзя размешчаны ў цэнтральнай частцы абласнога цэнтра недалёка ад рэканструяванай плошчы Перамогі. Агульная плошча трохпавярховага будынка складае амаль 1,4 тыс. кв.м. Аб'ект выстаўляўся на аўкцыён з пачатковай цаной больш Br1,5 млрд. адначасова з правам заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка. Участак плошчай больш за 0,08 га для ўтрымання і абслугоўвання будынка перадаецца ў арэнду на 50 гадоў.
Новы ўласнік абавязваецца на працягу двух гадоў правесці рэканструкцыю будынка і арганізаваць на яго плошчах адміністрацыйна-дзелавы або культурны цэнтр, а таксама правесці добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.
Акрамя таго, інвестару неабходна на працягу месяца заключыць з Міністэрствам культуры ахоўнае абавязацельства на капітальны будынак.-0-