Былы начальнік бюро камплектацыі РВУП "Віцязь" атрымаў хабар у $28 тыс. ад кітайскай кампаніі

10 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Былы начальнік бюро камплектацыі РВУП "Віцязь" атрымаў хабар у $28 тыс. ад кітайскай кампаніі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Васіль Пашкоўскі сёння на пасяджэнні круглага стала па пытанні барацьбы з карупцыяй. Буйную суму супрацоўнік прадпрыемства атрымаў у перыяд з лістапада 2005-га па сакавік 2006 года за садзейнічанне замежным партнёрам прадпрыемства ў завышэнні кошту кантракту на пастаўку камплектуючых. Следства па ўсіх злачынных эпізодах дзейнасці былога начальніка ў цяперашні час працягваецца. Як адзначыў начальнік 9-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБВПС МУС Беларусі Сяргей Калантаеў, у Віцебскай вобласці гэта самая буйная сума хабару за апошнія гады. Звычайна матэрыяльныя ўзнагароджанні хабарнікам не перавышаюць $2 тыс., дадаў пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско. -0-